Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакiстане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча.
Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
ссылка на источник http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B
КАРТОТЕКА БЕЛАРУССКИХ НАРОДНЫХ ИГР
Першая малодшая група
Заінька
Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы у дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць і хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры пабліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Лясь, лясь, уцякай!
Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай!
Цябе коні стопчуць.
А я коней не баюся
Па дарозе пракачуся.
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы і імкнуцца дагнаць іх.
Пры паўторы гульні дзеці і конікі мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», ігрок, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
Прэла-гарэла
Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).
Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры гэтым:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!
Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы.
Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў.
Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы.
У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.
Другая малодшая група
Грушка
Мэта: ўдасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколле.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць:
Мы пасадзім грушку усе, усе,
Няхай наша грушка расце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Распусціся, грушка, вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка, ды у добры час.
Маленькая (iмя) паскачы для нас.
А ўжо наша грушка распусцілася,
А наша (iмя) зажурылася.
А мы тую грушку весяліць будзем.
І ад нашай грушкі уцякаць будзем.
Правiлы гульнi: на апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а “грушка” ловіць.Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі па зместу песні.
Вожык і мышы
Мэта: развіваць слухавую увагу, пачуццё мовы, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны.
Апiсанне гульнi: па лічылцы выбіраюцца “вожык” і “мышы” (2-3).Астатнія дзеці становяцца ў кола і ідуць управа, а “вожык” ідзе ўлева. “Мышы” знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць:
Бяжыць вожык – тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Спыняюцца. Прагаворваюць цішэй:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісці мыш.
Бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лаві сабе мышэй,
Не чапай другіх дзяцей!
Правiлы гульнi: вымавіўшы апошнія словы, дзеці падымаюць у двух месцах рукі, утвараючы “вароты”. Вожык выбягае праз іх, пры гэтым стараецца злавіць каго-небудзь з “мышэй”.Тыя бегаюць дзе хочуць, пралазяць пад рукамі дзяцей. “Вожык” можа трапіць у кола толькі праз “вароты”.
Адгадай, чый галасок
Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў становіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і – раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок» — спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок», Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыць
Сярэдняя група
Што робіш?
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:
- А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».
Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.
Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
Нос, нос, нос, лоб
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу.
Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. Ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з гульні.
Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую пазывае вядучы.
Шэры кот
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:
— Ёсць мышы ў стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўсіх мышэй!
Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.
Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўсіх мышэй» і вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Браднік
Мэта: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі легкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці - рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла і інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я - акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага і зноў пачынае лавіць.
Правілы гульні: ігракі павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы і абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны ігрок — рыбаком.
Хворы верабей
Мэта: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоўныя адносіны да несумленных учынкаў.
Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік і г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца і робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я ўвіхаецца сава. Да савы падыходзіць сініца і пытаецца:
- Ці дома верабей?
- Дома.
- Што ён робіць?
- Хворы ляжыць.
- Што яму баліць?
- Плечыкі.
- Схадзі, сава, у агарод, сарві траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
- Парыла, сінічка, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Сінічка адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі і пытаюцца:
- Ці дома верабей?
- Дома.
- Што ён робіць?
- Па двары шнарыць, крошкі збірае, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за ім, стараючыся злавіць вераб'я.
Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
Сляпы музыкант
Мэта: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.
Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – сляпы музыкант. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той ідзе на сярэдзіну круга, і гульня працягваецца з новым музыкантам.
Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
Чараўнік
Мэта: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць чараўніка. Ён садзіцца і чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ і інш.
Потым яны ідуць да чараўніка і гавораць:
- Добры дзень, чараўнік!
Чараўнік адказвае:
- Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
- У лесе! – і пачынаюць паказваць тое, што яны дамовіліся рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні: рухі ўсіх дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькі на адзначаным месцы.
“Дзядуля-ражок"
Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Правілы: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Змест:
Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
— Хто мяне бaiццa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
— Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:
- Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
“Вартаўнік"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Змест:
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.
“Свабоднае месца"
Задачы: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Правілы: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.
Змест:
Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.
“Жмуркі"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.
Правілы: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.
Матэраял: хустачка
Змест:
Па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:
— Кот, кот! На чым cтaiш?
— На дубе!
— За што трымаешся?
— За сук!
— Што на суку?
— Вулл!
— Што у вуллях?
— Пчолы!
— Што у пчол?
— Мёд!
— Каму мёд?
— Мне ды сыну майму!
— А нам што?
— Гліны на лапаце!
Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:
Ну, кот Апанас,
Лаві тры гады нас!
Лаві нас хутчэй,
Не развязвай вачэй!
Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.
“Млын"
Задачы: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.
Правілы: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:
Млынарня на горцы
Крыламі махае,
Крыламі махае,
Зерне працірае.
Сама не глытае,
Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Паважаныя бацькі!
Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
http://www.veselka.by/
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543
.
.
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
http://kazki.unicef.by/
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
.
Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:
"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"
http://kazki.by/
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Калі шануеш тую мову ,
Якую продкі збераглі,
Скажы на ёй такія словы,
Каб у вяках яны жылі.
Далучэнне дзяцей да роднай мовы
Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.
Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю адносіцца да стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.
Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў яслях – садзе спрыяе:
- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшых групах;
- правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах;
- дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
- прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
- увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;
- наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
- арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.
Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнiкам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.
ПРОГРАММНЫЕ ЗАДАЧИ
УЧЕБНОЙ ПРОГРАММЫ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
Адукацыйная галіна:
РАЗВIЦЦЁ МАЎЛЕННЯ I КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIН
Сярэдняя група
(ад чатырох да пяці год)
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду.
Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:
- садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
- пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
- развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.
Слоўнік
Узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі - назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў.
Разуменне і ужыванне абагульняльных слоў (цацкі. посуд,адзенне. мэбля).
Засваенне форм ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач).
Граматычны лад маўлення
Засваенне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу беларускага ладу беларускага маўлення: множнага ліку назоўнікаў (дамы,лясы, вокны); роднага склону назоўнікаў ( санак, лыжак,лялек); меснага склону назоўнікаў (на назе, у руцэ,на двары); давальнага склону назоўнікаў (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку); загаднага ладу дзеясловаў (мый, сядай, пі, паскачы); форм 3-яй асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў (ідзе, піша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць); асаблівасцей роду некаторых назоўнікаў (смачны яблык, калматы сабака).
Разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывёл і іх дзіцянят (кошка-кацяня, качка-качаня. ліса-лісяня).
Гукавая культура маўлення
Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў: фрыкатыўных [ г ]; заўсёды цвёрдых гукаў [ ч ], [ р ] ізалявана ( у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука ў у словах і фразах.
Дыферэнцыяцыя ў вымаўленні і на слых слоў, падобных у рускай і беларускай мовах (дети - дзеці, ложка - лыжка, река - рака, уши - вушы і да т. п.).
Звязнае маўленне
Слуханне і разуменне мовы выхавальніка,адказы на яго пытанні.
Праслухоўванне беларускіх народных забаўлянак, казак, твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей; адказы на пытанні па іх змесце.
Адказы на пытанні па змесце карцін і пры апісанні цацак.яе
Стварэнне выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні.
Садзейнічанне станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.
Старэйшая група (ад пяці да шасці год)
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.
Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:
- далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе;
- стымуляваць зносіны на беларускай мове;
- развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з'яў, навыкі маўленчага самакантролю;
- звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай;
- развіваць навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка;
- заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.
Слоўнік
Узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі - назвамі акаляючых прадметаў: назвамі цацак, вучэбных прылад (аловак, пэндзаль, сшытак),посуду, мэблі, адзення, хатніх рэчаў (гадзіннік, дыван, канапа), жывёл (вавёрка, трус,матылёк), садавіны і агародніны (цыбуля, бульба), колераў (ружовы,блакітны), якасцей (прыгожы, дужы, смачны, добры, дрэнны), дзеянняў ( глядзець, бачыць, сустракаць, расці).
Разуменне слоў рускай і беларускай моў, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя - нядзеля, діван - дыван і да т.п.).
Разуменне і ўжыванне абагульняльных слоў.
Ужыванне традыцыйных беларускіх формаў імёнаў (Алесь, Уладзя, Ян, Янка, Таццянка, Кастусь, Аленка).
Ужыванне форм ветлівасці на беларускай мове.
Граматычны лад маўлення
Разуменне маўленчых выказванняў рознай граматычнай структуры, чуласць да граматычнай правільнасці маўлення на беларускай мове.
Некаторыя асаблівасці граматычнага ладу беларускага маўлення: адзіночны і множны лік асобных назоўнікаў (садавіна, агародніна, крупы, дзверы); дапасаванне прыметнікаў да некаторых назоўнікаў (доўгі цень, белая казляня, вясёлы гармонік); утварэнне некаторых склонавых формаў назоўнікаў (бераг - на беразе, гарох - у гаросе, па палях, па лясах); прыналежных прыметнікаў (ляльчын, татаў,Алесеў, цётчын); параўнальнай (вышэйшы за, лепшы за) і найвышэйшай формаў прыметнікаў (вышэйшы за ўсіх, найпрыгажэйшы); прыслоўяў (уранку, узімку).
Спосабы ўтварэння назваў маладых істот (мышаня, тыграня, жарабя), назоўнікаў са значэннем адзінкавасці (бульба - бульбіна, морква - морквіна).
Ужыванне новых слоў у розных фразавых канструкцыях.
Фармуляванне пытанняў з дапамогай часціц ці, хіба, ужыванне ў мове прыназоўнікаў, словазлучэнняў з прыназоўнікамі у, да (у лес, да сябра), злучніка але.
Спецыфічна беларускія марфолага-сінтаксічныя звароты (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго і інш.).
Гукавая культура маўлення
Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў:[ дж ], [ дз ],[ ц ].
Правільнае вымаўленне фрыкатыўных [ г ]; заўсёды цвёрдых гукаў [ ч ], [ р ], гукаспалучэнняшч ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука [ ў ] у словах і фразах.
Правільнае вымаўленне слоў з падоўжанымі зычнымі ў словах (калоссе, варэнне); выразнае вымаўленне ненаціскных галосных.
Правільнае вымаўленне рускіх і беларускіх слоў. падобных па гучанні (зверёк - звярок, ночь - ноч і да т.п.).
Звязнае маўленне
Слуханне і разуменне беларускага маўлення, мастацкіх твораў на беларускай мове - як празаічных, так і вершаваных; слуханне і разуменне мовы выхавальніка, адказы на яго пытанні.
Пераказ кароткіх казак і апавяданняў - як знаёмых, так і ўпершыню прачытаных.
Непадрыхтаванае звязнае маўленне (апісанне сітуацыі, вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы - просьба, распавяданне, тлумачэнне і г.д.).
Стварэнне выказванняў самастойных па задуме і моўным афармленні.
Чалавечая мова – гэта, як вялiкi стары таямнiчы бор, поўны жыцця, поўны звонкiх спеваў, нязнаных вясёлых i страшных шэптаў, поўны радасцi і смутку.
Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк.
Паглядзiце, як гэта цiкава: некаторыя словы самiм сваiм гучаннем як бы пераймаюцъ тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свiст, гук.
Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы.
Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.
Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.
Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома.
У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях.
Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казкаў; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы запас.
У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.
Не знiшчым мы, не страцiм, не загубiм
Сваiх лугоў, сваіх азёр, сваiх лясоў.
I родны край, i мову не разлюбiм.
У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.
В. Гардзей
Далучэнне дзяцей да роднай мовы
Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.
Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю адносіцца да стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.
Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў яслях – садзе спрыяе:
- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшых групах;
- правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах;
- дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
- прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
- увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;
- наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
- арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.
Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнiкам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!...
Пімен Панченка
Родная мова... Што можа параўнацца з яе напеўнасцю і
прыгажосцю? Знакамітая беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч
адзначала: «Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных — скарбаў душы.
Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее — гэта любоў
да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы».
Менавіта таму з малога ўзросту трэба клапаціцца аб тым, каб дзіця
чула добры ўзор маўлення дарослых на роднай мове.
ПРАПАНУЕМ ВАМ 10 ПРОСТЫХ ПАРАДАЎ, ЯК ПАЧАЦЬ
РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ
1. ПАЗБАЎЦЕСЯ СТРАХАЎ
Беларусы, якія баяцца перайсці на беларускую мову, часцей за ўсё
маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
1. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі
памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе
на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой
варыянт” мовы, з рэгіянальнымі асаблівасцямі.
2. Я з дзяцінства размаўляю па-руску, мая сям’я рускамоўная. –
Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у
Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
3. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Тады
пачніце размаўляць на ёй першым!
Часопіс для бацькоў і дзяцей
Парады бацькам,
ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!
Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.
Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" – сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы і нтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).
Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастой назасвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.
Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца не на беларускай а на рускай мове.
Каб мову вывучаць было цікава
Выкарыстанне гульнявых метадаў і прыёмаў у рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту
Наша родная беларуская мова — «ільняная і жытнёвая», вобразная і пявучая... Яна — скарбніца вершаў, казак, легенд і паданняў. Самая надзейная і трывалая сувязь, што аб’ядноўвае былое, сучаснасць, будучыню і шмат пакаленняў у адно вялікае гістарычнае цэлае.
Любоў да роднай мовы, спадчыны сваіх бацькоў, важна фарміраваць у дзяцей з маленства, бо дашкольны ўзрост — гэта перыяд, калі дзецям уласціва найбольшае чуццё да моўных з’яў.
Нягледзячы на тое, што большасць дзяцей дашкольнага ўзросту валодаюць рускай мовай, яны далучаюцца і да беларускай, на слых могуць адрозніваць беларускую мову ад рускай, пазнаюць словы, якія вымаўляюць па-беларуску. Згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку праводзяцца заняткі па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», мэта якой - фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.
Як зрабіць так, каб заняткі і ў дзіцячым садку і дома з бацькамі праходзілі цікава і карысна для выхаванцаў?
Падтрымаць цікавасць да авалодання беларускай мовай, павысіць маўленчую актыўнасць дашкольнікаў дапамагаюць гульнявыя метады і прыёмы, напрыклад, сюрпрызны момант. Любімы персанаж Дзед-Барадзед прыносіць у сваіх кішэнях розныя цікавыя рэчы, а таксама загадкі, заданні для дзяцей. Ён можа пазнаёміць выхаванцаў з забаўлянкамі, вершамі ці дапамагчы зразумець сэнс таго ці іншага слова, прапанаваць пагуляць са словамі. Лялькі Янка і Паўлінка вядуць размову з дзецьмі «Знаёмства» ці «Дзень нараджэння». Бабуля Алена дапамагае запомніць, хто жыве ў двары, у лесе, назвы посуду, мэблі.
Вабяць выхаванцаў гульні з лялькамі, зробленымі сваімі рукамі. Гэта сям’я Бульбінак, якія ствараюць розныя праблемныя і гульнявыя сітуацыі, асабліва падчас заняткаў у этнаграфічным музеі: хаваюць або мяняюць месцамі розныя экспанаты, прапануюць адгадаць загадкі пра іх, спрабуюць заблытаць дзяцей, калі тыя расказваюць пра прызначэнне прадметаў побыту.
Гульня — вядучы від дзіцячай дзейнасці. Праз гульню дзяцей навучаюць, выхоўваюць. Праз гульню значна лягчэй зразумець няпростыя законы мовы, паважаць яе, любіць, берагчы.
Пры вывучэнні тэмы «Адзенне» выхаванцы з задавальненнем дэманструюць беларускае нацыянальнае адзенне ў гульні «Дэфіле». Але для таго каб пабываць у ролі мадэлі, трэба спачатку дакладна расказаць пра галаўны ўбор (напрыклад, брыль) або пра андарак, камізэльку ці гарсэт.
У гульнях з «падзорнай трубой» дзецям прапануецца сярод прадметаў назваць толькі адзін, але па-беларуску, ці знайсці на карціне або малюнку прадмет, з’яву, жывёлу і назваць па-беларуску.
Адзін з распаўсюджаных сродкаў выхавання ў дзяцей цікавасці да беларускай мовы — дыдактычныя гульні, дзе выхаванцы праяўляюць актыўнасць, выконваюць гульнявыя дзеянні, імкнуцца перамагчы. Аднак калі гулец не валодае ведамі, мысліцельнымі аперацыямі, ён не будзе мець магчымасці паспяхова выканаць гульнявыя дзеянні. Такім чынам, добра арганізаваная гульня даводзіць разумовую і эмацыянальную актыўнасць дзяцей да такога ўзроўню, якога не бывае пры звычайным навучанні, бо яна мабілізуе веды і ўвагу, прыцягвае да ўдзелу нават пасіўных дзетак, дае магчымасць ліквідаваць няведанне, працаваць над непадатлівым граматычным матэрыялам, моўнымі загадкамі.
Эфектыўнымі для ўзбагачэння і замацавання беларускага слоўніка з’яўляюцца гульні «Перакладчыкі», «Чацвёрты лішні», «Слова заблудзіла», разам з тым яны спры- яюць развіццю мыслення, увагі, памяці ў выхаванцаў. Падчас дыдактычнай гульні «Знайдзі радню» ў дзяцей замацоўваюцца ўменні класіфікаваць, выкарыстоўваць абагульняючыя словы. Выхаванцам прапануюць рознакаляровыя карткі, у сярэдзіне іх знаходзіцца выява птушкі, звера, кветкі, дрэва, грыба ці насякомага (абагульняючае слова). Трэба падабраць да яе маленькія карткі па сэнсе і адпаведна размясціць на пялёстках. Напрыклад, каштан, бяроза, таполя, елка, дуб, вярба — дрэвы; ліса, воўк, барсук, вожык, вавёрка, заяц — звяры.
Найболыш складаным для выхаванцаў з’яўляецца засваенне граматычнага ладу беларускай мовы. Пры вывучэнні тэм «Агародніна», «Садавіна» падчас гульняў «Чаго не стала», «Што змянілася», «Хто хутчэй збярэ ўраджай» дзеці не толькі ахвотна пералічваюць садавіну і агародніну, непрыкметна замацоўваючы іх назвы па-беларуску, але і вучацца правільна дапасоўваць лічэбнікі да назоўнікаў у родзе, ліку (адзін бурак, дзве цыбуліны). Пры азнаямленні з асеннімі прыкметамі (гульня «Лістапад») дзеці з асенніх лісточкаў выкладваюць серыяцый- ныя рады (сцежкі), утвараючы прыметнікі (ліст таполі — таполевы, ліст бярозы — бярозавы, ліст клёна — кляновы і г.д.). Замацаваць назвы прадметаў і колеры, правільна дапасаваць прыметнікі да назоўнікаў дапамагае гульня «Прадметы і колеры» (блакітная сукенка, жоўты аловак, чырвоная кашуля, зялёны конік).
Замацоўваць правільнае вымаўленне гукаў [г], [ц] можна ў гульнях з гузікамі. Спачатку выхавальнік дашкольнай адукацыі, а потым хтосьці з дзяцей хавае гузік. Астатнім трэба адгадаць, у якой руцэ ён схаваны. (Гузік у правайруцэ.) I г.д.
Выкарыстоўваючы такі прыём, як складанне загадкі з дапамогай малюнкаў або цацак, можна не толькі ўзбагаціць і замацаваць беларускі слоўнік выхаванцаў, але і развіваць у дзяцей памяць, увагу, мысленне. Выхаванцы самі адшукваюць падабенства аднаго прадмета з іншымі. Напрыклад:
На ножцы, ды не...
Капялюш мае, ды не...
Мокры, ды не....
Дзеці не заўважаюць, як самі склалі загадку пра парасон.
Засваенню арфаэпічнага вымаўлення спецыфічна беларускіх гукаў [дж], [дз’], [ц’], фрыкатыўных [г], [г’], зацвярдзелых [ч], [р], гукаспалучэння [шч] і гука [ў] дапамагае прагаворванне чыстагаворак, скорагаворак, лічылак разам з лялькамі Алесем і Алесяй.
Чыстагаворкі
Су-су-су — намалюю я лісу.
Се-се-се — капялюшык на лісе.
Сы-сы-сы — чаравічкі у лісы.
Со-со-со — І чырвоны парасон.
Са-са-са — падабаецца ліса?
Скорагаворкі
Раніцою золкай
Цецярук з цяцёркай
Прывялі ў дзіцячы сад
Чатырох цецеранят.
М. Пазнякоў
Лічылкі
Плыў па моры чамадан,
У чамадане быў дыван,
На дыване сядзеў слон,
Хто не верыць — выйдзі вон!
Трэба адзначыць, што дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту ўжо маюць навыкі маўленчага кантролю, яны заўважаюць і выпраўляюць памылкі не толькі ў сваіх выказваннях, але і ў выказваннях аднагодкаў.
Цікавыя для дзяцей дынамічныя рухавыя гульні, якія можна выкарыстаць у хатніх умовах. 3 дапамогай беларускіх народных гульняў дзеці нязмушана і зацікаўлена атрымоўваюць неабходныя веды пра навакольны свет, сацыяльныя з’явы, узаемаадносіны паміж людзьмі, вывучаюць традыцыі і гісторыю роднага краю. У гульнях «Па рэдзьку», «Фарбы», «Мак», «Пастух і статак», «Воўк і авечкі» дзеці актыўна ўключаюцца ў дыялог. Пачуць меладычнасць роднай мовы дашкольнікам дапамагаюць рухавыя гульні «Кубачак», «Па грыбы», «Вожык» і інш.
Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню гульнявых метадаў і прыёмаў, выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з бацькамі маюць магчымасць развіваць у дзяцей беларускае маўленне без прымусу, а ў дзяцей з’яўляецца жаданне авалодаць роднай мовай.
Падрыхтавана па матэрыялах часопіса “Пралеска” № 4/2020 г.
Поделиться страницей: